3,5 млн рублёў бязвыплатна атрымае УП “Купалаўскае”, дзе ў 2019 годзе Лукашэнка рэзка выказаўся пра ўмовы ўтрымання кароў

26 жніўня, Позірк. Урад на бязвыплатнай аснове выдзеліў сельгаспрадпрыемству “Купалаўскае” (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) 3,5 млн рублёў, вынікае з пастановы Савета мірністраў № 456 ад 22 жніўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 26 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, сродкі пералічыць Міністэрства прамысловасці у 2025 годзе з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду ведамства.
Мэтавае выкарыстанне грошай даручана кантраляваць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта.
Сума выдаткаваная для “набыцця машын, механізмаў і тэхналагічнага абсталявання, вырабленых у дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза, неабходных для ўкамплектавання рамонтных майстэрняў”.
Прадпрыемства “Купалаўскае” атрымала вядомасць у Беларусі і за яе межамі пасля разносу, які зладзіў там чыноўнікам Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку 2019 года. Тады кіраўнік абурыўся ўмовамі ўтрымання жывёл у кароўніку, загадаў адхіліць датычных ад пасад і распачаць крымінальныя справы. Адну з кароў ён назваў “абасранай”, што было паказана ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.


- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНапаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка