Воінскія кантынгенты краін АДКБ прыбудуць на вучэнні ў Беларусь да 29 жніўня
26 жніўня, Позірк. Прыбыццё ў Беларусь воінскіх кантынгентаў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) анансавала прэс-служба аб’яднання.
Паведамляецца, што да 29 жніўня кантынгенты “зробяць перагрупоўку” ў Беларусь у рамках сумесных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Узаемадзеянне-2025”, “Пошук-2025” і “Эшалон-2025”.
Кантынгенты накіроўваюцца з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана “ў раёны правядзення вучэнняў у адпаведнасці з планам”, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што на палігонах “Ласвіда” і “Лепельскі” (абодва — Віцебская вобласць) з 31 жніўня да 6 верасня адбудуцца вучэнні, якія “аб’ядноўваюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ”.
Вучэнні “Узаемадзеянне-2025”, як заяўляецца, “нацэленыя на адпрацоўку пытанняў падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па ўдзеле ў вырашэнні крызіснай сітуацыі на тэрыторыі дзяржавы — члена АДКБ”.
У рамках вучэнняў “Пошук-2025” будуць “адпрацоўвацца пытанні арганізацыі і вядзення выведкі ў інтарэсах КСАР АДКБ”, вучэнні “Эшалон-2025” прадугледжваюць “адпрацоўку пытанняў арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння”.
“Асаблівасцю гэтых вучэнняў у 2025 годзе з’яўляецца тое, што задумы іх правядзення цесна ўвязаныя з задумай сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2025”, — заявілі ў арганізацыі.
Начальнік аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў, выступаючы напярэдадні на брыфінгу, “асабліва падкрэсліў, што вучэнні, якія праводзяцца ў фармаце АДКБ, з’яўляюцца планавымі, не накіраваныя супраць трэціх краін і маюць на мэце ўдасканаленне зладжанасці органаў кіравання і войскаў, а таксама падтрыманне гатоўнасці фарміраванняў сіл і сродкаў да выканання задач па прызначэнні ў інтарэсах забеспячэння калектыўнай бяспекі”.
6 жніўня стала вядома, што ў Беларусь прыбыў “першы воінскі кантынгент” удзельнікаў вучэнняў па лініі АДКБ. З якой краіны прыбылі вайскоўцы, не паведамлялася.
Мінабароны 5 чэрвеня паведаміла, што “бакі ўзгаднілі задумы вучэнняў [АДКБ], увязаныя з [расійска-беларускімі стратэгічнымі] вучэннямі “Захад-2025″, склады прыцягнутых падраздзяленняў, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, пытанні кіравання і забеспячэння”. Акрамя таго, была “праведзеная рэкагнасцыроўка” палігонаў у Віцебскай вобласці — Лосвіда і Лепельскага, — “дзе пройдуць мерапрыемствы”.
Пра тое, што задумы вучэнняў АДКБ плануецца “шчыльна ўвязаць з мэтамі” манеўраў “Захад-2025”, 30 студзеня паведамляла прэс-служба арганізацыі са спасылкай на начальніка аб’яднанага штаба вайскова-палітычнага блока Андрэя Сердзюкова.
12–16 верасня пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025“. Паведамлялася, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя прымяненне ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік“, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Паводле звестак літоўскай вайсковай выведкі, у манеўрах возьмуць удзел да 30 тысяч вайскоўцаў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНапаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені зменшылася колькасць занятых у эканоміцы Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі наблізілася да 1 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка