Мінск 02:36

Па 29 жніўня пройдуць аператыўна-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі з удзелам прадпрыемстваў

25 жніўня, Позірк. З 25 па 29 жніўня пройдуць аператыўна-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба УС Вадзіма Раманава, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Мэтай манеўраў названа падтрыманне ўзроўню баявой гатоўнасці і здольнасці сістэмы і войскаў сувязі, якія забяспечваюць эфектыўнае кіраванне войскамі.

У вучэннях будуць задзейнічаны прадпрыемствы прамысловасці і транспарту Беларусі, адпрацуюць новыя формы і спосабы прымянення сіл і сродкаў сувязі з задзейнічаннем авіяцыйных сродкаў і БПЛА.

Дзеянні пройдуць на палігонах, участках мясцовасці і стацыянарных аб’ектах “па ўсёй тэрыторыі Беларусі”. На завяршальным будзе разгорнута ў поўным аб’ёме сістэма сувязі ў інтарэсах правядзення СБУ “Захад-2025”.

МА ўвесь час праводзіць вучэнні.

12–16 верасня пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025”. Паведамлялася, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваны прымяненне ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.

Паводле звестак літоўскай ваеннай разведкі, у манеўрах прымуць удзел да 30 тыс. ваеннаслужачых.

Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

Падзяліцца: