У ліпені намінальны сярэдні заробак вырас на 54,6 рубля (падрабязна)

25 жніўня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў ліпені 2025 года склаў 2.772,4 рублі — на 54,6 рубля больш (+2%), чым у чэрвені (2.717,8), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У снежні 2024-га ён складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3.
Па ўзроўні намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.686,5 рубля (у чэрвені — 3.598,2; +2,5%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.809,7 (2.767; +1,5%), Гомельскай — 2.462,3 (2.421,2; +1,7%), Гродзенскай — 2.477,3 (2.420,6; +2,3%), Брэсцкай — 2.445,2 (2.390,6; +2,3%), Віцебскай — 2.335,7 (2.289,1; +2%), Магілёўскай — 2.330 (2.301,6; +1,2%).
Больш за ўсё было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі — 5.866,1 рубля (5.773; +1,6%).
Далей ідуць прадстаўнікі:
сферы фінансаў і страхавання — 4.344,1 (3.922,9; +10,7%);
будаўніцтва — 3.496,3 (3.405,1; +2,7%);
прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3.375,4 (3.293,5; +2,5%);
прамысловасці — 2.909,4 (2.863,1; +1,6%);
лагістыкі — 2.655,6 (2.580,1; +2,9%);
аптовага і рознічнага гандлю — 2.557,2 (2.498,5; +2,3%);
аперацый з нерухомай маёмасцю — 2.495,7 (2.399,5; +4%);
аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 2.198,5 (2.207,1; -0,4%);
сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 2.333,4 (2.196,9; +6,2%);
іншых відаў паслуг — 2.207,2 (2.139,3; +3,2%);
сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванні — 2.172,2 (1.963,3; +10,6%).
дзейнасці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 2.108,8 (2.073,3; +1,7%);
творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 2.049,1 (1.975,5; +3,7%);
адукацыі— 1.864,2 (2.033,8; -8,3%).
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — чэрвені 2025 года выраслі на 10,2% да таго ж перыяду 2024-га, паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,1% (месяцам раней — 66%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) — 22,2% (доля не змянілася), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3% (не змянілася), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4% (4,5%).
У студзені рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%. Такім чынам, пяты месяц назіраецца запаволенне гэтага працэсу.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў чэрвені 2025 года выраслі на 0,9%, у параўнанні са снежнем 2024 года — на 5,4%, з чэрвенем 2024-га — на 7,3%.
Калі цэнавы кантроль не будзе больш жорсткім, то гадавая інфляцыя ўвосень акажацца ў дыяпазоне 8–9%, заявіў на брыфінгу 21 ліпеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык. Паводле яго слоў, у ліпені — жніўні рост цэн чакаецца ў межах 7–8%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 4%.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства