Белстат, які хавае даныя, Лукашэнка назваў “гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне“
23 жніўня, Позірк. “Асновай для стратэгічнага планавання і вызначэння ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне“ назваў Аляксандр Лукашэнка працу статыстыкаў у віншаванні з нагоды 105-годдзя з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і Дня работнікаў дзяржаўнай статыстыкі (23 жніўня).
“Дзякуючы вашай працы мы атрымліваем дакладныя і аб’ектыўныя звесткі, неабходныя для рэалізацыі сацыяльна-эканамічных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця беларусаў“, — гаворыцца ў пасланні.
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат) Інна Мядзведзева ў віншаванні калегам назвала беларускую статыстыку такой, што “адпавядае ўсім сучасным выклікам“.
Між тым Белстат трымае пад грыфам сакрэтна вялікі масіў даных. У прыватнасці, з 2022 года не публікуецца краінавая статыстыка знешняга гандлю. Яшчэ раней з публічнага доступу зніклі звесткі аб міграцыі, колькасці пенсіянераў, нараджальнасці і смяротнасці (апошняе з’явілася ў красавіку 2025 года пасля чатырохгадовага перапынку). Па выніках 2024 года не была апублікаваная краінавая статыстыка замежных інвестыцый.
Згодна з пастановай самога Белстата ад 24 сакавіка 2023 года, “можа быць абмежаваны распаўсюд і (або) наданне карыстальнікам афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, за выключэннем інфармацыі, доступ да якой, распаўсюджванне і (або) наданне якой не могуць быць абмежаваныя ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, калі яе распаўсюд і (або) наданне можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб“.
22 жніўня 2023 года Мядзведзева заявіла на прэс-канферэнцыі, што заходнія санкцыі сталі прычынай абмежавання Белстатам публікацыі многіх статыстычных звестак.
“Прынцыпова мы прынялі рашэнне па абмежаванні доступу. Сёння бізнэс-супольнасць мае звесткі да моманту закрыцця, ніякіх іншых звестак яны атрымаць не могуць, калі яны не адкрытыя, то мы не прадставім іх пры любым раскладзе“, — сказала чыноўніца.
Гл. таксама:
Цифры на службе пропаганды. Что скрывается за данными Белстата (на рускай мове)

- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка