Пракуратура выявіла парушэнні ў забеспячэнні бяспекі дзяцей у забаўляльных цэнтрах Мінскага раёна
22 жніўня, Позірк. Пракуратура Мінскага раёна выявіла парушэнні ў забеспячэнні бяспекі дзяцей у забаўляльных цэнтрах, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што “адзін з дзіцячых гульнявых комплексаў, размешчаных у буйным гандлёвым цэнтры, не адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту”. У прыватнасці, выяўленыя “зазоры паміж горкай і агароджай”, а таксама “паміж платформай і стартавым участкам горкі, што магло прывесці да захрасання частак цела і (або) адзення дзяцей”, гаворыцца ў паведамленні.
“Акрамя таго, мяккія кажухі металічных канструкцый каркаса комплексу мелі прыкметы разбурэння і пашкоджанні, а ў ахоўных агароджах (сетках) выяўленыя парывы”, — адзначае ведамства.
Праверка таксама паказала “неадпаведнасць атракцыённага комплексу “Батутная арэна”, размешчанага ў іншым гандлёвым цэнтры, інфармацыі фармуляра, кіраўніцтву па эксплуатацыі і патрабаванням дзяржаўнага стандарту”. “Устаноўлена адсутнасць ударапаглынальнага пакрыцця пад скачковым палатном, што супярэчыць тэхнічным характарыстыкам абсталявання”, — удакладняецца ў рэлізе.
Таксама выяўленя факты “рэалізацыі цацак, якія не прайшлі абавязковыя працэдуры ацэнкі адпаведнасці”.
Паведамляецца, што па выніках праверкі пракуратура Мінскага раёна абавязала кіраўнікоў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю названых аб’ектаў, ліквідаваць парушэнні.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі штогод траўмы рознай цяжкасці атрымлівае каля 150 тыс. дзяцей. Ад 50 да 55 дзяцей з прычыны траўм атрымліваюць інваліднасць.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–21 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+