КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ чатырох чалавек

22 жніўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 21 жніўня ўнёс у пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ чатырох грамадзян Беларусі.
Гэта асуджаныя да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін палітвязні: мінчанка Марына Мазоўка (ч. 3 арт. 361 КК — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі) і гомельскі адвакат Сяргей Хлыстоў (арт. 361 і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Таксама ў спіс “тэрарыстаў” уключаныя асуджаных на невядомы тэрмін паводле ч. 3 арт. 361 КК Максім Грытчанка і Васіль Бачко.
Усе чацвёра раней былі ўключаныя ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
У “спісе тэрарыстаў” 1.447 пазіцый і 1.326 чалавек, з іх 633 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка

