Мінск 21:49

У Ізраілі з дапамогай грамадзянкі Беларусі раскрытая сетка па арганізацыі прастытуцыі і гандлі людзьмі

21 жніўня, Позірк. Дзякуючы сумеснаму расследаванню Ізраіля і Беларусі раскрытая сетка па арганізацыі прастытуцыі і гандлю людзьмі, паведамляе newsru.co.il са спасылкай на ізраільскую паліцыю.

“Была завербаваная грамадзянка Беларусі, якая дамовілася аб працы з аператарамі гэтай сеткі. 4 жніўня 2025 года гэтая жанчына прыбыла ў аэрапорт “Бэн-Гурыён“, неўзабаве яна выявіла кіраўнікоў сеткі. І 5 жніўня падазраваныя былі арыштаваныя”, — гаворыцца ў публікацыі.

Затрыманыя мужчына 43 гадоў і жанчына 52 гадоў. Следства ўстанавіла, што падазраваныя займаліся ўвозам жанчын з-за мяжы, у асноўным краін былога СССР, размяшчэннем іх у Ізраілі і сутэнёрствам для продажу сэксуальных паслуг.

Падчас ператрусаў у доме і кватэры падазраваных, якія выкарыстоўваліся як “хатнія бардэлі“, канфіскаваныя “дзясяткі тысяч шэкеляў наяўнымі, аўтамабіль класа люкс і мабільныя тэлефоны“.

Таксама былі затрыманыя для допыту 16-гадовы непаўнагадовы, які ўдзельнічаў у дзейнасці сеткі, тры жанчыны, прывезеныя ў краіну для занятку прастытуцыяй, і кліент, які знаходзіўся ў адной з кватэр.

Падчас следства ўзнікла падазрэнне, што адна з жанчын, уцягнутых у прастытуцыю, была згвалтаваная затрыманым арганізатарам сеткі.

Абвінавачванні плануецца прад’явіць тром фігурантам, сказана ў матэрыяле.

Падзяліцца: