МУС задзейнічала сельскіх участковых для кантролю ўборачнай
20 жніўня, Позірк. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў “участковыя інспектары міліцыі, якія абслугоўваюць сельскую мясцовасць, задзейнічаныя для кантролю за ходам уборачнай кампаніі”, паведамляе прэс-служба ведамства.
“Асноўная задача — забяспечыць захаванасць сабранага ўраджаю, прадухіліць здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў. Для гэтага супрацоўнікі ажыццяўляюць праверкі аб’ектаў АПК на прадмет іх тэхнічнай умацаванасці, а таксама кантралююць працу вартавой аховы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што з пачатку ўборачнай кампаніі выяўлена “180 фактаў адсутнасці вартаўнікоў на сваіх месцах”, “устаноўленыя сотні прадстаўнікоў сельгасарганізацый, якія прыйшлі на працу ў п’яным выглядзе”.
“Аб усіх такіх здарэннях неадкладна інфармуюцца кіраўнікі АПК і мясцовыя органы ўлады”, — заяўляе ведамства.
Таксама паведамляецца, што “больш за 180 асоб здзейснілі крадзяжы сельгаспрадукцыі, зафіксавана звыш 120 фактаў незаконнага абарачэння нафтавага паліва”.
“У Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць) выяўлена сям’я работнікаў сельгасарганізацыі, якая на сістэмнай аснове здзяйсняла крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. У двары іх дома выяўленыя каністры з палівам характэрнай афарбоўкі і некалькі сотняў кілаграмаў камбікорму. У дачыненні да бацькі і сына складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Выкрадзенае вернута ўладальніку”, — прыводзіць адзін з прыкладаў МУС.
Супрацоўнікі ведамства “нацэленыя на выяўленне значных альбо сістэмных правапарушэнняў”, кожнаму такому факту “будзе дадзеная прававая ацэнка”, адзначае міністэрства.
Раней ведамства паведамляла, што ў ліпені міліцыя выявіла 47 злачынстваў, звязаных з уборачнай кампаніяй. Асноўнымі злачынствамі былі названыя крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў, камплектуючых і запасных частак да сельгастэхнікі, збожжа новага ўраджаю.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі УУС Мінаблвыканкама 21 ліпеня заявіў, што “асаблівы акцэнт” у працы супрацоўнікі ведамства павінны зрабіць на аграпрамысловай сферы.
Звяртаючыся да міністра 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, Аляксандр Лукашэнка даручыў прымаць “самыя жорсткія меры” да “несуноў і трасуноў”: “Ніхто за каласок з чалавека не пытаецца. Але калі вінаваты — і за каласок спытаеце”.

Вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС удзельнічаюць у сельскагаспадарчых работах у Шклоўскім раёне

- ПалітыкаПрапановы АПК па Беларусі будуць аператыўна перададзеныя ў сталіцы дзяржаў, якія бралі ўдзел у перамовах у Вашынгтоне — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка