Мінск 13:46

Беларусь заняла трэцяе месца па росце цэн у студзені — ліпені 2025 года на тэрыторыі былога СССР

Ілюстрацыя: "Позірк"

20 жніўня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 5,56% заняла трэцяе месца ў росце спажывецкіх цэн за студзень — ліпень 2025 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Наперадзе Казахстан (7,7%) і Украіна (6,3%). У першай пяцёрцы таксама Малдова (5,15%) і Эстонія (5%).

У ліпені цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,2% — пяты паказчык нароўні з Таджыкістанам пасля Казахстана (0,7%), Кыргызстана, Эстоніі (па 0,6%) і Расіі (0,57%).

Для параўнання: у Польшчы кошты ў ліпені павялічыліся на 0,3%, з пачатку года — на 2,2%.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: