КПЧ ААН распачаў справу па скарзе праваабаронцы Кісляка і забараніў высылаць яго ў Беларусь

19 жніўня, Позірк. Камітэт ААН па правах чалавека распачаў вытворчасць па скарзе праваабаронцы Рамана Кісляка супраць Грузіі, яго запатрабавалі не высылаць у краіну паходжання.
Копія ноты аб рэгістрацыі і часовых мерах абароны ёсць у распараджэнні рэдакцыі.
“Паводле правіл працэдуры камітэт накіраваў сёння (19 жніўня. — “Позірк“.) дзяржаве Грузіі праз дыпустановы інфармацыю аб рэгістрацыі скаргі і ўсе прыкладзеныя дакументы. І не пазней за 19 лютага 2026 года афіцыйны Тбілісі павінен падаць усю інфармацыю і заўвагі адносна прымальнасці і сутнасці паведамлення — паўгода даецца“, — адзначыў ён.
Паводле слоў праваабаронцы, у адпаведнасці з правілам працэдуры ад дзяржавы-ўдзельніцы патрабуецца абавязацельства не высылаць яго ў Беларусь да завяршэння разгляду скаргі камітэтам.
17 жніўня праваабаронца паведаміў “Позірку”, што падаў скаргу ў камітэт на парушэнне сваіх правоў адмовай у прытулку ў Грузію.
Кісляк сцвярджае, што гэтым была створаная сітуацыя, калі яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь: “Акрамя таго, я папрасіў часовыя меры абароны, якія прадугледжаныя правіламі працэдуры, каб, пакуль маю скаргу разглядаюць, мяне не дэпартавалі, не высылалі, не экстрадавалі”.
У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прадастаўленні прытулку 16 грамадзянам Беларусі, уключаючы траіх непаўналетніх, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу статыстыкі мясцовага МУС.
Найбольш вядомы кейс — у Кісляка, які ў ліпені 2025 года беспаспяхова завяршыў праходжанне ўсіх унутраных працэдур абскарджання адмовы ў прытулак. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта (яго немагчыма замяніць за мяжой пасля забароннага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), на працягу 30 дзён праваабаронца павінен быў пакінуць краіну.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКПЧ ААН распачаў справу па скарзе праваабаронцы Кісляка і забараніў высылаць яго ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства