З пачатку лета таксісты здзейснілі 28 ДТЗ — МУС
19 жніўня, Позірк. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў у таксі, правядзе 19–22 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
“За лета па віне кіроўцаў таксі здзейснена 28 ДТЗ, у якіх тры чалавекі пацярпелі”, — адзначае ведамства.
У рамках згаданых мерапрыемстваў нарады дарожна-патрульнай службы МУС “возьмуць на кантроль выкананне ўмоў бяспечнай перавозкі, правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў”, гаворыцца ў паведамленні. Сумесна з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі Мінтранса і падатковых органаў “будуць арганізаваныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні нелегальных перавозчыкаў”.
“У выпадку выяўлення парушэнняў, звязаных з парадкам допуску да працы кіроўцаў і няспраўнага транспарту, меры адміністрацыйнага ўздзеяння будуць прымяняцца да кіраўнікоў арганізацый”, — заяўляе МУС.
Ведамства нагадала пра “адказнасць перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, неабходнасць строгага выканання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху ўстаноўленых Правілаў”.
29 ліпеня паведамлялася, што з 1 лістапада 2024 года Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый канфіскавала 307 аўтамабіляў-таксі, якія не былі ўключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.
На 28 ліпеня 2025 года ў гэтым рэестры фігуравала 5,5 тыс. перавозчыкаў, 37 тыс. кіроўцаў і больш за 26 тыс. аўтамабіляў-таксі.
Мінтранс тады нагадаў, што “дзейнасць у сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах” без уключэння звестак пра транспарт (аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, аўтамабілі-таксі), кіроўцаў і дыспетчараў “з’яўляецца незаконнай і забараняецца” ў адпаведнасці з указам №32 ад 25 студзеня 2024 года.
22 кастрычніка 2024 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заявіла пра дамінавальнае становішчы ТАА “БелГо Корп” (“Яндэкс Go”) на рынку паслуг па арганізацыі перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў Мінску і Мінскім раёне. Праз 4 месяцы, 26 лютага 2025-га, ведамства паведаміла, што для “Яндэкс Go” “вызначаны спосаб рэгулявання тарыфаў на паслугі па арганізацыі перавозак пасажыраў у выглядзе парадку вызначэння і прымянення цэн”.
14 лістапада 2024 года тэма перавозак абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета ў студзені ён падпісаў указ № 32 “Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў”, які прадугледжваў стварэнне “рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах”.
У рэестр (аператар і ўладальнік — Транспартная інспекцыя) уключаюцца звесткі пра перавозчыкаў, транспартныя сродкі, кіроўцаў, дыспетчараў перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчараў таксі.
Замежных дыспетчараў, якія хочуць працаваць на беларускім рынку, згаданы ўказ абавязвае ствараць юрыдычныя асобы на тэрыторыі краіны.

Па факце смяротнай аварыі, якая здарылася напярэдадні ў Гродзенскай вобласці, распачатая крымінальная справа

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЗянковіч плануе падаць заявы ў амерыканскія суды для прыцягнення Беларусі да адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства