На мяжы ў бок Польшчы сабралася рэкордная колькасць аўтобусаў — 140

19 жніўня, Позірк. Рэкордная за ўвесь час назірання колькасць аўтобусаў зафіксаваная 19 жніўня на беларуска-польскай мяжы, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
На 8:00 у пункце пропуску Брэст (з полскага боку Цярэспаль) чаргі на выезд у Польшчу чакала 140 аўтобусаў.
Для параўнання: тыднем раней, 12 жніўня, у гэты час іх было 46 (рост у 3 разы).
Легкавых аўтамабіляў на 8:00 на мяжы з Польшчай было 4.600.
Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных ведамства, чарга пачала хутка павялічвацца 15 жніўня. Калі на пачатак сутак яна складала 48 аўтобусаў, то на канец — 95 (максімум у той дзень — 110).
16 жніўня чарга вырасла да 107, 17 жніўня — да 110. На канец мінулых сутак — да 130.
Раней Дзяржпагранкамітэт адзначаў, што “закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, апынуліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”.
Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжанне мяжы неабходнасцю больш дбайных праверак.
Варта адзначыць, што Брэст — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку — Бераставіца).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

Праз маштабную чаргу перад пунктам пропуску Цярэспаль Дзяржпагранкамітэт заклікаў выбіраць іншы шлях у Польшчу

- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЗянковіч плануе падаць заявы ў амерыканскія суды для прыцягнення Беларусі да адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаМінск і Мінская вобласць забяспечылі больш за палову ВУП за сем месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+