Мінск 18:36

У студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5%

Фота: mazyr.by

18 жніўня, Позірк. Прамысловая вытворчасць у студзені — ліпені 2025 года ў бягучых цэнах склала 119,3 млрд рублёў — на 0,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Да сярэдзіны мінулага лета рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені 2024 года вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).

У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені — на 0,3%).

Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту прамысловая вытворчасць перайшла да падзення.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: