Мінск 15:08

У студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля, чым годам раней

Фота: domovita.by

18 жніўня, Позірк. У студзені — ліпені 2025 года за кошт усіх крыніц фінансавання было ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 101,9 тыс. квадратных метраў жылля — на 10,2% больш, чым годам раней (1 млн 906,6 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З дзяржаўнай падтрымкай уведзена 402,3 тыс. кв. м (-2,4%; 422,2 тыс.).

У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн кв. м жылля, вынікае з задання ўрада.

Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1.325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваныя ў гарадах-спадарожніках).

Далей ідуць: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.

У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%). Паводле звестак Белстата, за студзень — снежань было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс. 544 кв. м (99,8% ад плана).

У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв. м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), 2022-м — 4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).

Плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для маючых патрэбу зменшылася за чатыры гады на 44%

23 ліпеня, Позірк. Агульная плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, за чатыры гады паменшылася на 33,6% (з 861.795 квадратных метраў за студзень — чэрвень 2021-га да 571.824 кв. м за аналагічны перыяд 2025-га), …
Падзяліцца: