Ціханоўская перад перамовамі ў Вашынгтоне аб спыненні вайны ва Украіне: Будучыня Беларусі пастаўлена на карту

18 жніўня, Позірк. Аб падтрымцы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх лідараў перад сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
У сваім акаўнце ў сацсетцы Х палітык напісала, што спадзяецца на мір, які “павінен быць справядлівым і трывалым”.
“Расію неабходна стрымаць”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, “любыя перамовы таксама павінны ўлічваць, што будучыня Беларусі пастаўлена на карту”.
Чарговыя перамовы аб спыненні вайны ва Украіне запланаваныя ў Вашынгтоне на 18 жніўня. Чакаецца, што акрамя Трампа і Зяленскага, у іх возьмуць удзел кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнты Фінляндыі Аляксандр Стуб і Францыі Эманюэль Макрон, канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Кір Стармер і Італіі Георгі Мелоні.
15 жніўня на Алясцы (ЗША) Трамп сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. У выніковай заяве для прэсы кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што “здзелкі [аб міры] пакуль няма”.
Па выніках амерыкана-расійскага саміту шэраг заходніх СМІ паведамлялі са спасылкай на свае крыніцы, што Пуцін патрабаваў у тым ліку вываду ўкраінскіх войскаў з Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама прызнанне Крыма расійскім.
Зяленскі па прыбыцці ў сталіцу ЗША напісаў у сваім тэлеграм-канале, што “мір павінен быць доўгім”. “Не так, як гэта было гады таму, калі Украіну прымусілі аддаць Крым і частку нашага Усходу — частку Данбаса, а Пуцін выкарыстаў гэта проста як плацдарм для новага нападу. Вядома, не варта было аддаваць Крым тады гэтак жа, як пасля 2022 года ўкраінцы не аддалі Кіеў, Адэсу, Харкаў”, — адзначыў украінскі прэзідэнт.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
У інтэрв’ю “Бі-бі-сі” 23 кастрычніка 2024 года Лукашэнка стаў адмаўляць, што Беларусь прадаставіла РФ тэрыторыю для ўварвання. Паводле яго слоў, Расія нібыта выводзіла свае войскі, якія знаходзіліся на беларускай тэрыторыі ў перыяд вучэнняў, але іх “справакавалі”, у выніку чаго Пуцін “завярнуў на Кіеў”. Навошта гэта нібыта было зроблена, Лукашэнка параіў “спытаць у Зяленскага”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку студзеня Літва зафіксавала больш спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства