ByPol абвясціў аб закрыцці плана “Перамога” да “асобнага распараджэння”

18 жніўня, Позірк. Аб закрыцці ініцыятывы “Мабілізацыйны план “Перамога” абвясціла на сваім сайце аб’яднанне былых сілавікоў ByPol.
У паведамленні, падпісаным кіраўніком аб’яднання Аляксандрам Азаравым, гаворыцца, што рашэнне прынятае з мэтай “забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў плана”, у сувязі са стратай у траўні 2024 года доступу да чат-бота праекта, а таксама “адмовай” Святланы Ціханоўскай і яе галоўнага дарадцы Франака Вячоркі вярнуць доступ.
Адзначаецца, што план “Перамога” зачыняецца “да асобнага распараджэння”.
“Усе ўдзельнікі плана пераведзеныя ў рэзерв. Адказным за рэзерв спецыяльнага, хуткага і аператыўнага прызначэння прызначаны [удзельнік ByPol] Сяргей Макар. Адказным за рэзерв назірання, дакументавання і расследавання прызначаны [удзельнік ByPol] Станіслаў Лупаносаў. Адказны за рэзерв аналітыкі, камунікацый і сувязі з грамадскасцю, а таксама агульнае кіраўніцтва — Аляксандр Азараў”, — заяўляе аб’яднанне.
Жадаючым “выдаліцца з чат-бота плана” прапанавана зрабіць гэта бяспечным спосабам, далейшая камунікацыя з удзельнікамі будзе ажыццяўляцца “ў аднабаковым парадку” праз інфармацыйныя рэсурсы ByPol.
Аб стварэнні плана “Перамога” стала вядома ў 2021 годзе. Удзельнікам плана, якія жадаюць працягваць барацьбу з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, ByPol абяцаў разаслаць мабілізацыйныя прадпісанні аб канкрэтных дзеяннях. Меркавалася, што пратэсты ў рамках плана будуць насіць актыўных характар.
У жніўні 2023 года Азараў паведаміў, што з 200 тыс. заявак на ўступленне ў план “Перамога” апрацавана 120 тыс. Паводле яго слоў, з 10 тыс. удзельнікаў ужо праведзена “падрыхтоўчая праца”, складзены “рэалістычны план дзеянняў”. Прызначаныя “кіраўнікі атрадаў”, вызначаныя “раёны засяроджвання сіл”, наладжаныя “надзейная сувязь і каардынацыя ўдзельнікаў”, а таксама арганізаванае “ўзаемадзеянне і абмен інфармацыяй па сітуацыі ў Беларусі з дружалюбнымі дэмакратычнымі дзяржавамі”.
Доступу да чат-бота плана ByPol пазбавіўся пасля расколу ў арганізацыі (з яе выйшла група экс-сілавікоў, якія стварылі праект BelPol) і пасля зняцця з выбараў у Каардынацыйную раду (КР) спісу “Закон і правапарадак”, узначаленага Азаравым.
Азараў быў абвінавачаны ў выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў плана “Перамога” для агітацыі на карысць спісу. У ноч на 22 траўня 2024-га ўсе, хто актываваў чат-бот плана, атрымалі паведамленні з заклікам узяць удзел у выбарах у КР 25–27 траўня і галасаваць за “Закон і правапарадак”.
Вынікам дзеянняў удзельнікаў плана “Перамога” Азараў называў дыверсію на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён) у лютым 2023 года, калі быў пашкоджаны расійскі вайсковы самалёт А-50. Паводле слоў кіраўніка ByPol, гэта была сумесная аперацыя са Службай бяспекі Украіны.
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку студзеня Літва зафіксавала больш спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+