Мінск 12:14

З пачатку студзеня Літва зафіксавала больш спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год

Ілюстрацыя: unsplash.com

18 жніўня, Позірк. З 1 студзеня да 17 жніўня Літва зафіксавала больш спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год — 1.015 супраць 1.002, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Летась з 1 студзеня па 17 жніўня літоўская служба зарэгістравала 391 спробу, або ў 2,6 раза менш, чым за гэты ж перыяд 2025 года.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі“.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: