Лукашэнка распавёў Пуціну аб тэлефоннай размове з Трампам

17 жніўня, Позірк. Падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка “распавёў аб тэлефоннай размове з [прэзідэнтам ЗША] Дональдам Трампам, якая прайшла [двума днямі раней]”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта РФ.
Пуцін “інфармаваў аб выніках перамоваў з прэзідэнтам ЗША ў Анкарыдж” у той жа дзень.
Лукашэнка, як сцвярджаецца, “вітаў крокі па мірным вырашэнні ўкраінскага крызісу, якія прадпрымаюцца”.
Паводле версіі прэс-службы апошняга, бакі “абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне з улікам праведзеных перамоваў на Алясцы”.
Пуцін “падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб выніках праведзенага Саміту Расія — ЗША” (дадзена ў арыгінале).
Таксама яны “закранулі ў размове асобныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін”.
Трамп патэлефанаваў Лукашэнку 15 жніўня. У сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial ён пацвердзіў факт гутаркі з “глыбокапаважаным прэзідэнтам Беларусі”, назваўшы яе “выдатнай”.
Паводле яго, мэтай званка было выказаць Лукашэнку “падзяку за вызваленне 16 зняволеных”.
У той жа дзень Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з намеснікам спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Кіта Келлага Джонам Коўлам.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


