be
Arrow
Мінск 15:27

Праваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН

Ілюстрацыйнае фота: Max Kukurudziak / unsplash.com

17 жніўня, Позірк. Беларускі праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН, паведаміў ён “Позірку”.

У скарзе Кісляк сцвярджае, што гэтым была створаная сітуацыя, калі яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь: “Акрамя таго, я папрасіў часовыя меры абароны, якія прадугледжаныя правіламі працэдуры, каб пакуль маю скаргу разглядалі, мяне не дэпартавалі, не выдваралі, не экстрадавалі”.

Сярод прэтэнзіяў да ўладаў Грузіі, выкладзеных у скарзе, таксама ўказаны доўгі разгляд заяваў на прытулак ад беларусаў і масавыя адмовы ў ім, што аўтар трактуе як дыскрымінацыю па прыкмеце нацыянальнага паходжання.

“Відавочна, што адмовы, якія былі дадзеныя мне і іншым актывістам дыяспары ў сувязі з пагрозай дзяржбяспекі, з’явіліся менавіта з такой мэтай, каб у Грузіі не існавала актыўнай беларускай дыяспары”, — сказаў ён.

У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку тром непаўналетнім, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу статыстыкі мясцовага МУС.

Найбольш вядомы кейс — у Кісляка, які ў ліпені 2025 года беспаспяхова завяршыў праходжанне ўсіх унутраных працэдур абскарджання адмовы ў прытулку. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта (яго немагчыма замяніць за мяжой пасля забароннага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), на працягу 30 дзён праваабаронца павінен пакінуць Грузію.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: