Мінск 14:15

Амаль 20 дамоў пашкоджана ў Брэсцкай і Магілёўскай вобласці ў выніку праходжання навальнічнага фронту — МНС

Відэазапіс: МНС / Стоп-кадр: "Позірк"

17 жніўня, Позірк. Амаль 20 дамоў пашкоджана ў Брэсцкай і Магілёўскай вобласці ў выніку праходжання навальнічнага фронту 16 жніўня, вынікае з паведамлення МНС.

У Брэсцкай вобласці закрануты аграгарадок Жыдчэ Пінскага раёна, у Магілёўскай — раённы цэнтр Кіраўск і аграгарадок Заеліца Глускага раёна.

“Пашкоджаныя дахі 16 жылых і 1 нежылога дома, 1 вытворчага будынка і 2 аб’ектаў сацкультбыту, зафіксавана 5 выпадкаў падзення дрэў“, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Аб навальніцах і ветры парывамі да 15-20 метраў за секунду напярэдадні папярэдзіў Белгідрамет.

Падзяліцца: