Пастаянны прадстаўнік Мінска пры ААН Рыбакоў сцвярджае, што Трамп сам патэлефанаваў Лукашэнку

15 жніўня, Позірк. Тэлефонная размова Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі 15 жніўня адбылася з ініцыятывы амерыканскага прэзідэнта, вынікае са слоў пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова ў эфіры тэлеканала “Першы інфармацыйны“.
На адпаведнае пытанне ён адказаў: “Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Гэта першы раз у нашай гісторыі. Гэта істотны першы кантакт”.
Дыпламат нагадаў, што да гэтага Лукашэнка меў зносіны з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі толькі аднойчы — у 1995 годзе з Білам Клінтанам у Нью-Ёрку падчас мерапрыемстваў ААН. Клінтан наведваў Беларусь у студзені 1994 года, калі фактычным кіраўніком быў старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў ліпені 1994-га.
Рыбакоў сцвярджае, што запрашэнне Лукашэнкі наведаць Мінск Трампам “з удзячнасцю прынятае“.
Гаворачы аб тым, што прэзідэнт ЗША падзякаваў Мінску за вызваленне 16 зняволеных, пастаянны прадстаўнік адзначыў: “Калі ён пачаў далей гэтую думку развіваць, наш прэзідэнт яго спыніў і сказаў: “Дональд, мы працу гэтую працягваем, мы яе актыўна вядзем, мы ў кантакце з прадстаўнікамі і Белага дома, і Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, у нас вядуцца пастаянныя кансультацыі, у тым ліку і па гэтай тэме“.
Вызваленне палітвязняў (у сюжэце не названыя такімі. — “Позірк”.) Рыбакоў назваў “пытаннем двухбаковага руху“: “Павінны быць прыняты пэўныя рашэнні кожнага з бакоў”.
“Абмяркоўваўся наш двухбаковы парадак дня, нашы ўзаемаадносіны і тое, што мы можам зрабіць для таго, каб гэтыя ўзаемаадносіны развіваць. Абмяркоўвалася рэгіянальная праблематыка, уключаючы Украіну, зразумела, Блізкі Усход, падзеі ў Ізраілі, Іране, Палестыне. Прэзідэнт падзякаваў прэзідэнту ЗША за намаганні па нармалізацыі сітуацыі па пошуку мірных рашэнняў на Каўказе”, — дадаў ён (цытата дадзеная без правак).
Суразмоўцы “спрабавалі абмеркаваць, што можна зрабіць, каб нармалізаваць сітуацыю ў гарачых кропках“, сказаў дыпламат, звязаўшы размову з сустрэчай Трампа і Уладзіміра Пуціна 15 жніўня на Алясцы.
- ПалітыкаУ камунікацыі з амерыканскім бокам абазначаем, што пасля вызвалення палітвязні павінны самі выбіраць месца жыхарства — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваАптымальная колькасць насельніцтва Мінска — 2 млн чалавек, лічаць сталічныя ўлады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені сельгасвытворчасць знізілася на 12,7% у гадавым вымярэнні, за той жа леташні перыяд назіраўся значны рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+