Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Трампам, той назваў яго “глыбокапаважаным прэзідэнтам” (абноўлена)

15 жніўня, Позірк. Адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла 15 жніўня прэс-служба апошняга.
“Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых пунктах, уключаючы Украіну. Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. Прэзідэнт Беларусі запрасіў Дональда Трампа з сям’ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было прынята”, — гаворыцца ў рэлізе.
Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial пацвердзіў факт гутаркі з “глыбокапаважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам”, назваўшы яе “выдатнай”.
Паводле яго, мэтай званка было выказаць Лукашэнку “падзяку за вызваленне 16 зняволеных”.
“Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1.300 зняволеных. Наша гутарка была вельмі плённай. Мы абмеркавалі мноства тэм, уключаючы візіт прэзідэнта [Расіі Уладзіміра] Пуціна на Аляску”, — паведаміў кіраўнік Белага дома.
У заключэнні ён адзначыў, што “з нецярпеннем” чакае “сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучыні”.
Цягам 2024 года ў Беларусі не адбылося значных зменаў у галіне правоў чалавека, гаворыцца ў краінавым дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, які быў апублікаваны 13 жніўня.
Сустрэча Трампа з Пуціным адбываецца 15 жніўня.
Абнаўленне.
Як пазней паведаміла прапагандысцкаму расійскаму тэлеканалу RT прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, суразмоўцы абмеркавалі “сітуацыю Ірана і Блізкага Усходу”.
Паводле яе, Лукашэнка павіншаваў Трампа з “добрай працай па дасягненні міру на Каўказе” (мірная дамова паміж Азербайджанам і Арменіяй, парафіраваная 8 жніўня — “Позірк”.).

- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені ў ЕАЭС цэны на сельгаспрадукцыю выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства