Мінск 17:33

Аптымальная колькасць насельніцтва Мінска — 2 млн чалавек, лічаць сталічныя ўлады (падрабязна)

Ілюстрацыйнае фота: Egor Kunovsky / unsplash.com

15 жніўня, Позірк. Аптымальная колькасць насельніцтва Мінска складае 2 млн чалавек, заявіў на прэс-канферэнцыі 15 жніўня старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

Паводле яго слоў, менавіта такая колькасць пазначаная ў праекце змяненняў генеральнага плана развіцця сталіцы да 2030 года, які прыняты ў 2016 годзе. У параўнанні з зацверджаным раней паказчыкам колькасць насельніцтва Мінска, якую сталічныя ўлады цяпер лічаць аптымальнай, павялічылася на 100 тыс.

Праект абнаўлення генплана зараз на стадыі грамадскага абмеркавання. Пасля завяршэння гэтага этапа ён будзе зацверджаны “ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам”, адзначыў Гуцько, не акрэсліўшы канкрэтныя тэрміны.

Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 студзеня 2025 года ў сталіцы пражывала 1 млн 996 тыс 730 чалавек.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: