У Мінскай вобласці схавалі гібель 125 сельскагаспадарчых жывёл, абвінавачаныя асуджаныя на абмежаванне волі — пракуратура
13 жніўня, Позірк. Пракуратура Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе васьмі службовых асоб, якім інкрымінавана перавышэнне службовых паўнамоцтваў, паведаміла Генеральная пракуратура 13 жніўня.
Адзначаецца, што згодна з матэрыяламі справы службовыя асобы — дырэктар мясакамбіната, галоўныя ветэрынарныя лекары арганізацый, галоўны заатэхнік і брыгадзіры, “дасягнулі злачыннай дамоўленасці“ па ўтойванні гібелі буйной рагатай жывёлы у арганізацыях Дзяржынскага і Мінскага раёнаў, якую “рэалізавалі пры садзейнічанні службовай асобы ДУ “Дзяржынская раённая ветэрынарная станцыя“.
Паводле звестак пракуратуры, з кастрычніка 2023 года па кастрычнік 2024-га службовыя асобы давалі незаконныя распараджэнні падначаленым па ўтойванні гібелі жывёлы шляхам унясення ілжывых звестак у дакументы. “У выніку гэтых супрацьпраўных дзеянняў двума прадпрыемствамі Дзяржынскага і Менскага раёнаў схаваная смерць 125 галоў буйной рагатай жывёлы“, — адзначаецца ў рэлізе.
На думку нагляднага органа, супрацьпраўныя дзеянні абвінавачаных “нанеслі істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам“, а іх матывам было “жаданне падфарбаваць сапраўднае становішча спраў у гаспадарцы, імкненне пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці за дапушчэнне невытворчага выбыцця жывёлы, а таксама крытыкі з боку вышэйстаячага кіраўніцтва”.
“З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў” суд Дзяржынскага раёна прызнаў дырэктара мясакамбіната, галоўных ветурачоў арганізацый, галоўнага заатэхніка вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, учыненых з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса). Брыгадзіры, а таксама службовая асоба Дзяржынскай раённай ветэрынарнай станцыі прызнаныя вінаватымі ў дапамаганні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, учыненым з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 426 КК).
Фігурантам “прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін ад 2 да 5 гадоў са штрафам у памеры ад 300 да 400 базавых велічынь (ад 12,6 да 16,8 тыс. рублёў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама звязаныя са здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін 5 гадоў“.
Прысуд моц не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на канец чэрвеня 2025 года склала 3.974.946. Гэта на 2,5% менш, чым годам раней (4.075.807), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Адмоўная дынаміка зафіксавана ва ўсіх рэгіёнах.
На фоне пагаршэньня сытуацыі з пагалоўем буйной рагатай жывёлы Аляксандар Лукашэнка 17 чэрвеня на выязной нарадзе па сельскай гаспадарцы ў Мінскім раёне заявіў, што за апошнія гады ўлады “намацалі, якім шляхам развівацца ў жывёлагадоўлі“.
Паводле яго слоў, агулам у краіне не больш за траціну сельгаспрадпрыемстваў, на якія “трэба звярнуць пільную ўвагу“, астатнія працуюць альбо “агулам нядрэнна“, альбо “на высокім узроўні“.
29 траўня на першым пасяджэнні ўрада новага складу Лукашэнка паскардзіўся, што гібель жывёлы “дасягнула гістарычнага максімуму“.
Паводле аналізу “Позірку”, зніжэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы фіксуецца з пачатку 2019 года, калі ў краіне налічвалася 4 млн 336,7 тыс. галоў. На пачатак 2020 года іх было 4 млн 290,8 тыс., 2021-га — 4 млн 287,7 тыс., 2022-га — 4 млн 232,4 тыс., 2023-га — 4 млн 209,3 тыс., 2024-га — 4 млн 197,1 тыс., 2025-га — 4 млн 97,9 тыс.
Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам у ліпені 1994 года. На пачатак 1995-га пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў краіне складала 5 млн 403,3 тыс.
Такім чынам, за гады яго кіравання пагалоўе зменшылася амаль на чвэрць (-24,2%).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка