Eurolines пасля скасавання шэрагу рэйсаў паміж Вільнюсам і Мінскам вывеў на астатнія двухпавярховыя аўтобусы

13 жніўня, Позірк. Аператар міжнародных пасажыраперавозак Eurolines, які напярэдадні аб’явіў пра канчатковае скасаванне дзесяці парных рэйсаў паміж Вільнюсам і Мінскам, пачаў выкарыстоўваць на трох астатніх двухпавярховыя аўтобусы, паведаміў беларускі навінавы транспартна-лагістычны партал Infotrans Media Belarus.
Раней Eurolines удакладніў, што будзе выконваць рэйсы са сталіцы Літвы ў 06:40, 09:00, 13:00, са сталіцы Беларусі — у 14:20, 16:00 і 20:00.
Партал Delfi са спасылкай на Міністэрства транспарту Літвы праінфармаваў, што скасаванне шэрагу рэйсаў паміж Вільнюсам і Мінскам з 12 жніўня звязанае з тым, што колькасць аўтобусаў, якія перасякаюць мяжу, перавышала ўстаноўлены ліміт і перавозчыкі атрымалі адпаведнае папярэджанне.
Раней беларускі перавозчык “Мінсктранс” паведаміў, што з 14 жніўня да “атрымання неабходных дазвольных дакументаў” прыпыняе выкананне рэйсаў з Мінска ў 01:50, 10:20, 12:00, з Вільнюса — у 08:00, 17:30, 18:00.
У студзені 2024 года Адміністрацыя транспартнай бяспекі Літвы (АТБЛ) паведаміла, што пасля праверкі ў Вільнюсе двух пасажырскіх аўтобусаў, зарэгістраваных у Беларусі, была выяўленая адсутнасць у кіроўцаў неабходных дазволаў на паездку. Пасажыры аднаго з аўтобусаў былі высаджаныя, ім давялося самастойна дабірацца да мясцовага аўтавакзала, на кіроўцу быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і накладзены штраф у памеры 2.500 еўра.
Паводле інфармацыі ведамства на той момант, з ліпеня 2023 года АТБЛ праверыла 47 зарэгістраваных у Беларусі аўтобусаў, якія ажыццяўлялі рэгулярныя і чартарныя пасажырскія перавозкі паміж Беларуссю і Літвой. “Пасля праверак амаль ва ўсіх аўтобусах зафіксаваныя парушэнні. У 24 выпадках кампаніі-перавозчыкі не мелі дазволу на праезд. У 25 былі выяўленыя парушэнні рэжыму кіравання і адпачынку”, — гаварылася ў рэлізе.
Паводле слоў дырэктара АТБЛ Генюса Лукошуса, беларускія перавозчыкі “маніпулююць відамі пасажырскіх перавозак“, што з’яўляецца “грубым парушэннем” пагаднення паміж урадамі Літвы і Беларусі аб міжнародных аўтамабільных перавозках ад 30 чэрвеня 1993 года.
“Рэйс афармляецца як чартарны, але пры праверцы аказваецца, што гэта рэгулярнае паведамленне, што з’яўляецца парушэннем. Таксама <…> група людзей афармляецца як экскурсія, але назад у Беларусь вяртаецца толькі частка пасажыраў“, — заявіў Лукошус.
30 красавіка паведамлялася, што МЗС Літвы “на гэты момант не бачыць перадумоў і падстаў для аднаўлення пасажырскіх чыгуначных зносін“ з Беларуссю.
28 красавіка тагачасны прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што Вільнюс не будзе спяшацца з адказам на прапанову Мінска аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны. Гэтую прапанову, паводле яго слоў, разглядаюць “у кантэксце ўсіх санкцый, вайны ва Украіне і стасункаў Еўрасаюза з Расіяй”.
Пра тое, што Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі, прэс-служба БЧ паведаміла 21 красавіка.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпыненыя ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя кірункі прыпадала каля 20% усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка