Мінск 22:35

У пяці раёнах на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў

Скрыншот актуальнай карты Мінлясгаса: "Позірк"

13 жніўня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў уведзена 13 жніўня ў пяці раёнах Брэсцкай вобласці.

Нельга наведваць лясы ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнах.

На астатняй тэрыторыі вобласці, а таксама ва ўсёй Гомельскай вобласці наведванне лясоў абмежаванае (нельга прыязджаць на машыне, разводзіць вогнішчы).

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ва ўсіх раёнах, акрамя Мядзельскага на поўначы рэгіёну, у Магілёўскай — ва ўсіх, акрамя Гарэцкага і Дрыбінскага на ўсходзе.

У Віцебскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў шасці паўднёвых раёнах: Дубровенскім, Лепельскім, Аршанскім, Сенненскім, Талачынскім і Чашніцкім.

У Гродзенскай вобласці абмежаванні закранулі частку раёнаў на поўдні, захадзе і поўначы: Гродзенскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Зэльвенскі, Лідскі, Свіслацкі і Слонімскі.

У параўнанні з чэрвенем і ліпенем, калі выпала амаль уся летняя норма ападкаў, цяпер дажджоў значна менш. 14 і 15 жніўня Белгідрамет прагназуе сухое надвор’е, 16-га чакаецца праходжанне франтальнага падзелу.

Падзяліцца: