Віцебскі “Маналіт” адправіў тавараў на 40 млн долараў ваеннаму прадпрыемству РФ — БРЦ
13 жніўня, Позірк. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну па сакавік 2025 года Віцебскі завод радыёдэталяў “Маналіт” адправіў тавараў на суму больш за 40 мільёнаў долараў на адрас расійскай кампаніі “Спец-электронкамплект”, паведамляе Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ).
Гэта пацвярджаюць дакумэнты, якія БРЦ атрымаў ад крыніцы ў лагістычнай галіне ў рамках сумеснага расьсьледаваньня з “Радыё Свабода” і ўкраінскім расследальніцкім праектам “Слидство.Инфо“.
АТ “Спец-электронкамплект” з’яўляецца пастаўшчыком кампанентаў мікраэлектронікі для буйных прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Сярод яго кліентаў, у прыватнасці, НДІ “Вектар”, які распрацоўвае сістэмы процідзеяння беспілотнікам і комплексы радыёразведкі, адзначаецца ў расследаванні.
Па дадзеных аўтараў, больш за 96% закупак “Спец-ЭК” у “Маналіта” склалі керамічныя кандэнсатары, гэта значыць ключавы элемент мікрасхем.
Таксама адзначаецца, што былы дырэктар “Маналіта” Акіф Гасымаў паведамляў у 2018 годзе, што асноўны спажывец прадукцыі прадпрыемства — ваенна-прамысловы комплекс, перш за ўсё расійскі.
Спецыяліст у сферы электронікі, які служыць ва Узброеных сілах Украіны і пажадаў застацца ананімным, у інтэрв’ю “Радыё Свабода” заявіў, што кандэнсатары “ВЗРД “Маналіт” знаходзяць у аскепках ракет “Іскандэр”, Х-101 і “Калібр”, выпушчаных ВС РФ па ўкраінскай тэрыторыі.
Завод уключаны ў санкцыйныя спісы Украіны з траўня 2023 года, пры гэтым санкцыі ЕС на яго не распаўсюджваюцца, зазначаюць расследавальнікі. Паводле іх звестках, выпуск і адгрузкі кандэнсатараў выраслі на 39% у 2023-м у параўнанні з 2022-м і на 85% за першыя два гады вайны.
На афіцыйным сайце беларускай кампаніі паведамляецца, што ў 2012 годзе кантрольны пакет акцый “Маналіта” быў набыты ТАА “Кулон” — пецярбургскім прадпрыемствам, якое спецыялізуецца на выпуску керамічных кандэнсатараў, фільтраў і падобнай прадукцыі.
У адкрытых крыніцах ёсць дадзеныя аб тым, што “Кулон” вырабляе “унікальныя радыёэлементы” для ваеннай тэхнікі, беспілотнікаў у прыватнасці. За 2022 год павялічыў магутнасці ў тры разы, у 2023 годзе планаваў нарасціць вытворчасць яшчэ ў паўтара раза.
Паводле даных, апублікаваных на сайце “Маналіта”, прадпрыемства распрацоўвае і выпускае шматслойныя керамічныя кандэнсатары катэгорый якасці “УП”, “АС”, “ОСМ”, “АТК”.
У апошнія гады прадпрыемства закупіла “новае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, правяло комплексную мадэрнізацыю вытворчасці, асвоіла выпуск новых кандэнсатараў К10-84, МОВ, МЧВ катэгорый якасці “УП” і “АТК”, удасканальвае тэхналогію вырабу кандэнсатараў”.
Таксама “Маналіт” выпускае тэрмарэзістары, мініяцюрныя керамічныя трубкі, паветранагравальныя рэгістры, керамічныя матэрыялы.
Канчатковымі спажыўцамі вырабаў ААТ “ВЗРД “Маналіт” з’яўляюцца больш за 600 прадпрыемстваў і арганізацый.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗаява Галоўчанкі аб адсутнасці прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання выглядае дзіўна — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКанфіскацыя дзяржавай грошай у банкаў можа негатыўна паўплываць на іх крэдытную палітыку, лічаць эксперты BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за чвэрць жыхароў беларускіх гарадоў заявіла аб зніжэнні даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+