Кыргызскі перавозчык удвая занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозіў у Беларусь — мытня

12 жніўня, Позірк. Кыргызскі перавозчык удвая занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозіў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, каб зменшыць мытныя плацяжы на 37 тыс. рублёў (12,4 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка), паведаміла 12 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, пяць цягачоў і мікрааўтобус, якія перамяшчаліся з Германіі, прыбылі ў пункт пропуску Грыгароўшчына на мяжы з Латвіяй.
Мытнікаў “збянтэжыў іх нізкі кошт”. “У дакументах, прадстаўленых да афармлення, ён складаў каля 200 тыс. рублёў, а вызначаны па выніках праверкі — каля 400 тыс. рублёў (67,2 тыс. і 134,3 тыс. долараў адпаведна. — “Позірк”.)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Віцебская мытня распачала “адміністрацыйныя працэсы” паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных даных пра тавар).
“Згодна з санкцыямі артыкула, акрамя мытных плацяжоў перавозчыку давядзецца заплаціць яшчэ і штраф у памеры да 30% ад кошту прадметаў адміністрацыйных правапарушэнняў. І сума штрафу можа аказацца ўтрая большая, чым планаваная незаконная эканомія на плацяжах”, — канстатавала ведамства.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка


