У “Трасцянцы” пахавана не менш як 546 тыс. чалавек — у 2,6 раза больш, чым лічылася раней, вынікае з даных Генпракуратуры

12 жніўня, Позірк. У нацысцкім лагеры смерці “Трасцянец” пад Мінскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахавана не менш як 546 тыс. чалавек, заявіла Генеральная пракуратура, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам “актуалізацыі звестак”.
Раней лічылася, што на тэрыторыі лагера (урочышча “Благоўшчына”, “Шашкоўка”, паблізу вёскі Малы Трасцянец) пахавана 206,5 тыс. чалавек. Такім чынам, колькасць вырасла больш як у 2,6 раза.
На патрабаванне Генпракуратуры органы выканаўчай улады склалі “адзіны пашпарт пахавання (уліковы нумар 5838), звесткі пра якое ўнесеныя Міністэрствам абароны ў аўтаматызаваны банк даных “Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь”, што мае адкрыты доступ у сетцы Інтэрнэт”.
“Акрамя таго, у мэтах захавання гістарычнай памяці Генеральнай пракуратурай запатрабавана забяспечыць давядзенне да грамадскасці, у тым ліку моладзі, поўнай і дакладнай інфармацыі пра рэальныя маштабы трагедыі і наступствы генацыду беларускага народа”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку. З таго часу ў Беларусі было праведзена некалькі судовых працэсаў у дачыненні да даўно памерлых ваенных злачынцаў.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

