Мінск 15:58

Беларусь наведвае вайсковая дэлегацыя Пакістана

Крыніца: pixabay.com

12 жніўня, Позірк. У Беларусь прыбыла вайсковая дэлегацыя Пакістана на чале з начальнікам Аб’яднанага штаба Узброеных сіл Табасумам Хабібам, паведаміў 12 жніўня начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВС Валерый Равенка.

Прадстаўнік Мінабароны Беларусі, які паведаміў пра прыезд гасцей на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, праграму візіту не канкрэтызаваў.

3 жніўня начальнік аддзела МВС і міратворчай дзейнасці сіл спецыяльных аперацый (ССА) Узброеных сіл Беларусі Аляксей Скабей заявіў у эфіры праграмы “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1”, што ССА праводзяць сумесныя вучэнні з аналагічнымі падраздзяленнямі Пакістана, Індыі, плануюць пачаць іх з М’янмай. Военачальнік не згадаў пра тое, што Ісламабад і Нью-Дэлі знаходзяцца ў стане канфлікту адзін з адным, а ў М’янме кіруе ваенная хунта.

Падзяліцца: