Беларусь мае надзею на свабодную будучыню дзякуючы такім людзям, як Мікалай Статкевіч, лічыць Ціханоўская

12 жніўня, Позірк. Абвостранае пачуццё справядлівасці, рашучасць, сумленнасць і салідарнасць, уласцівыя такім людзям, як Мікалай Статкевіч, “не цэняцца ў краіне, дзе рэжым чакае ад грамадзян толькі маўклівай пакорлівасці”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды 69-годдзя палітвязня (12 жніўня).
“Але менавіта дзякуючы людзям з такімі якасцямі Беларусь жыве і мае надзею на свабодную будучыню, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Яго дзейнасць не прайшла бясследна: яна натхніла цэлыя пакаленні беларусаў, што працягваюць ісці па яго слядах. Мы не маем права забываць пра такіх асаблівых людзей. Пакуль яны ў няволі, мы мусім працягваць працу, каб Мікалай і ўсе палітвязні вярнуліся дадому”.
Ціханоўская нагадала, што Статкевіч быў арганізатарам “адных з першых масавых акцый пратэсту супраць самавольства рэжыму” ў 1990-х гадах. “Лідар Еўрапейскай кааліцыі “Вольная Беларусь”, адкрыты выкрывальнік фальсіфікацый на выбарах і змагар за дэмакратыю — гэты чалавек прысвяціў сваё жыццё Беларусі і яе народу”, — ахарактарызавала яна апазіцыйнага палітыка.
“Як “узнагародзіў” яго рэжым за намер удзельнічаць у актыўным палітычным жыцці краіны? Неаднаразовыя арышты, несправядлівыя зняволенні і рэжым “інкамунікада”. Вось ужо 915 дзён сям’я палітычнага дзеяча не атрымлівае ад яго ніякіх звестак. За гэтыя гады без сувязі ў Мікалая памёр бацька. Невядома, ці ведае ён пра гэта…”, — дадала дэмлідар.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021-га прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў прыгавор без зменаў. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з гомельскага следчага ізалятара № 3 у калонію № 13 (Глыбокае, Віцебская вобласць), адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар. Унесены ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. З лютага 2023-га знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.
У канцы студзеня гэтага года стала вядома, што Статкевіч быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру дэпутатам Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка