Восем краін далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Мінска

11 жніўня, Позірк. Да апошняга пакета санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі далучылася восем краін па-за ім: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна, паведамляе прэс-служба Еўрасавета.
Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі рашэнню Савета ЕС. Еўрапейскі саюз “прымае да ведама гэта абавязацельства і вітае яго”, адзначаецца ў рэлізе.
Прынятыя 18 ліпеня абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Мінска сфакусаваныя на забароне імпарту зброі, кантролі над экспартам і блакаванні фінансавых аперацый. Пры гэтым па Беларусі і Расіі прыняты паасобныя санкцыйныя дакументы.
Савет ЕС палічыў мэтазгодным увесці дадатковыя абмежавальныя меры“з прычыны цяжару сітуацыі, якая склалася і ў адказ на ўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
Рашэннем вышэйшага палітычнага органа ЕС забароненая закупка “любых узбраенняў і спадарожных матэрыялаў з Беларусі”.
Выканаўчы дакумент Савета ЕС дапаўняе пералік арганізацый, на якія распаўсюджваюцца санкцыі. Гэта знешнегандлёвае прадпрыемства “Белзнешпрамсэрвіс”, Навукова-вытворчае ТАА “ОКБ ТСП“, канструктарскае бюро “КБ Беспілотныя Верталёты“, завод “Легмаш“, прадпрыемства “Навукова-тэхнічны цэнтр“ ЛЕМТ “БелОМА“, ТАА “Лазерныя прыборы і тэхналогіі“, ААТ “ВІСТАН“ і ТАА “Рухсервомотор”.
Рашэннем Савета ЕС пашыраецца пералік забароненых для экспарту тавараў, якія“ могуць спрыяць ваеннаму і тэхналагічнаму развіццю Беларусі або развіццю яе сектараў абароны і бяспекі“, — за кошт прадукцыі, якую РФ выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, а таксама тавараў, якія спрыяюць“распрацоўцы або вытворчасці беларускіх ваенных сістэм, уключаючы хімічныя прэкурсоры для энергетычных матэрыялаў, запасныя часткі для станкоў, дадатковыя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем (ЧПУ) і хімічныя кампаненты для паліва”.
Акрамя таго, забарона не тычыцца транзакцый грамадзян краін ЕС, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі і пражывалі ў ёй да пачатку полномашстабной вайны 24 лютага 2022 года. Адначасова профільныя органы краін ЕС могуць дазволіць тразакцыі, калі яны патрэбныя для “выхаду з бізнэсу ў Беларусі, згортвання камерцыйнай дзейнасці на яе тэрыторыі“.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча прадухіліла больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС у падаражэнні прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства