Продажы “БелДжы” на расійскім рынку за сем месяцаў выраслі на 35,7% — верагодна, дзякуючы дэмпінгу

11 жніўня, Позірк. Беларуска-кітайскі вытворца “БелДжы” (BelGee) у ліпені 2025 года прадаў на расійскім рынку 6.511 новых аўтамабіляў — на 74% больш, чым за той жа месяц 2024-га (3.742), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных кансалтынгавай кампаніі “АСМ-холдынг” (РФ).
У справаздачным месяцы “БелДжы” заняў 6-е месца (годам раней — 7-е) сярод усіх прадстаўленых у РФ марак гэтага сегмента аўтарынка, доля рынку склала 5,5% (2,8%).
За сем месяцаў гэтага года рэалізавана 24.368 аўтамабіляў беларуска-кітайскага брэнда (17.957; +35,7%).
Павелічэнне продажаў, хутчэй за ўсё, звязанае з коштавай палітыкай прадпрыемства. Раней расійскія спецыялізаваныя медыя паведамлялі, што “БелДжы” актыўна дэмпінгуе на рынку легкавых аўтамабіляў РФ, прапаноўваючы зніжкі.
Адзначалася, што, напрыклад, на кросовер Belgee X70 зніжкі ў залежнасці ад камплектацыі даходзяць да 410 тыс. расійскіх рублёў (каля 5,3 тыс. долараў паводле актуальнага курсу).
За 2024 год на рынку РФ рэалізавана 34.775 аўтамабіляў гэтага вытворцы, што забяспечыла яму 9-е месца і долю 2,2%.
Продажы “БелДжы” ў Расіі пачаліся ў верасні 2023 года. У першы месяц было рэалізавана 19 аўтамабіляў.
Першапачаткова прадавалася толькі адна мадэль — красовер X50, створаны на аснове Geely Coolray. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прызнала гэты аўтамабіль лепшым у 2023 годзе ў катэгорыі SUV (ад англ. sport utility vehicle — “спартыўна-утылітарны аўтамабіль”).
24 ліпеня 2024 года брэнд абвясціў пра старт продажаў у дылерскіх цэнтрах РФ універсальнага сярэднепамернага красовера X70 (даступны як з пярэднім, так і з поўным прывадам, а таксама сістэмай “мяккага” гібрыда).
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча прадухіліла больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС у падаражэнні прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 11 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка