Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву

11 жніўня, Позірк. Любое пагадненне з Расіяй мае прадугледжваць удзел Еўрасаюза, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў святле запланаванай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна.
“Гэта тычыцца не толькі Украіны, але і ўсяго еўрапейскага суседства, уключаючы Беларусь і Малдову, — напісала палітык 11 жніўня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Кожная краіна нашага рэгіёну будзе закранутая такім пагадненнем. Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву”.
Чакаецца, што сустрэча Трампа і Пуціна адбудзецца 15 жніўня на Алясцы. Дату і месца пацвердзілі абодва бакі. На перамовах амерыканскі лідар мае намер казаць пра патэнцыйнае мірнае пагадненне паміж РФ і Украінай. У размове з журналістамі ён заяўляў, што гэтае пагадненне будзе прадугледжваць “некаторы абмен тэрыторыямі”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на гэтым фоне падкрэсліў, што Кіеў гатовы “да рэальных рашэнняў, якія могуць даць мір”, аднак адзначыў, што любыя рашэнні, якія прымаюцца супраць украінскай дзяржавы і без яе, з’яўляюцца “рашэннямі супраць міру”, “мёртвымі рашэннямі”, якія “ніколі не спрацуюць”.
“Адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне ўжо маецца ў Канстытуцыі Украіны. Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць. Адыходзіць ад гэтага ніхто не будзе і не зможа”, — заявіў ён.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі даў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
