Улады Брэсцкай вобласці зноў правераць сістэму апавяшчэння — праз тры тыдні пасля папярэдніх выпрабаванняў

11 жніўня, Позірк. Чарговая “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва” пройдзе ў Брэсцкай вобласці 12 жніўня — з 12:00 да 13:00, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Папярэднія выпрабаванні сістэмы апавяшчэння ў вобласці праводзіліся тры тыдні таму, 21 ліпеня, а да таго — 8 ліпеня, 10 і 30 чэрвеня, 27 траўня, 8 і 22 красавіка.
У Мінскай вобласці аналагічныя праверкі праводзіліся 16 красавіка і 11 чэрвеня, у Магілёве 15–17 красавіка, у Гомельскай вобласці — 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Пра прычыны такіх частых праверак сістэм апавяшчэння МНС не паведамляе. Разам з тым звяртае на сябе ўвагу той факт, што праверкі праводзяцца ў тым ліку ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды рэгулярна ўрываюцца беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма абвесткі, няма.
З пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



