Пяць гадоў таму сілавікі забілі на пратэстах мінчаніна Тарайкоўскага

10 жніўня, Позірк. Пяць гадоў таму — 10 жніўня 2020 года — падчас акцыі пратэсту ў Мінску быў забіты 34-гадовы жыхар сталіцы Аляксандр Тарайкоўскі.
Гэта адбылося каля станцыі метро “Пушкінская”.
Першапачаткова ўлады заявілі, што ў руках мужчыны здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Пазней журналісты даказалі, што Тарайкоўскі быў бяззбройны, яго расстралялі сілавікі.
19 лютага 2021 года Іван Наскевіч, які займаў у той час пасаду старшыні Следчага камітэта, заявіў, што “сваімі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў”, што яны не ведалі яго сапраўдныя матывы і мэты і “дзейнічалі выключна ў рамках наяўных у іх інструкцый”, ужыўшы супраць удзельніка пратэстаў несмяротную зброю.
Паводле слоў Наскевіча, “у сілу збегу трагічных абставінаў” адно з раненняў аказалася пранікальным, Тарайкоўскі памёр на месцы здарэння.
Крымінальная справа па факце яго гібелі ўзбуджаная не была.
Паводле даных групы ананімных хакераў “Кіберпартызаны”, у афіцыйным заключэнні прычынай смерці Тарайкоўскага названая “адкрытая рана пярэдняй сценкі грудной клеткі”.
10 жніўня 2024 года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што “чатыры гады таму Аляксандр Тарайкоўскі стаў першым, хто загінуў ад рук сіл рэжыму падчас пратэстаў пасля скрадзеных выбараў, і, на жаль, не апошнім”.
“Сёння мы ўспамінаем яго і ўсіх ахвяр рэжыму, які павінен быць прыцягнуты да адказнасці”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства