Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў чатырох абласцях і Мінску праз навальніцы і залевы
10 жніўня, Позірк. У чатырох абласцях Беларусі і Мінску на 10 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, вынікае з паведамлення Белгідрамета.
Гаворка аб Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах — моцныя залевы, а таксама шквалістае ўзмацненне ветру, адзначае метэаслужба.
Максімальная тэмпература паветра складзе +30°С.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дапускае праз непагадзь “пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, падзенне дрэў, узнікненне лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках, зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага прыпынку, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў, гібель людзей на вадзе, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння”.
У чэрвені і ліпені 2025 года Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі — 49. Пра гэта паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырко на прэс-канферэнцыі 8 жніўня.
Паводле яе слоў, за аналагічны леташні перыяд такіх папярэджанняў было 48, 2023 года — 35. Менш за ўсё іх было ў чэрвені-ліпені 2019 года — 21.
Чатырко нагадала, што аранжавы і чырвоны — найбольш небяспечныя ўзроўні. “Вельмі часта да аранжавага ўзроўню ставяцца досыць легкадумна, таму што ён сапраўды аб’яўляецца часта: у летні перыяд настолькі часта ўзнікаюць такія ўмовы надвор’я, што практычна праз дзень — 49 [раз] з 60 [дзён], ну гэта нават больш — складаюцца такога кшталту папярэджанні“, — адзначыла прадстаўнік Белгідрамета.
“Калі паглядзець паняцце аранжавага ўзроўню небяспекі, вось я прама зачытаю: аранжавы ўзровень небяспекі азначае, што стан надвор’я ўяўляе рэальную небяспеку, чакаюцца інтэнсіўныя неспрыяльныя, месцамі небяспечныя гідраметэаралагічныя з’явы, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да чалавечых ахвяр“, — сказала Чатырко.
Яна заклікала “не ставіцца легкадумна да ўсіх складзеных папярэджанняў у Белгідрамеце, у тым ліку і да аранжавых узроўняў небяспекі”.

- ПалітыкаЛатушка заклікаў дэмсілы да яднання ў барацьбе з Лукашэнкам, параіўшы “адысці з дыстанцыі” прыхільнікам “згодніцкай пазіцыі” (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у першы тыдзень жніўня вырасла амаль на траціну ў параўнанні з першым тыднем ліпеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка