Лукашэнка спадзяецца на “ўмацаванне гандлёвых сувязяў” з Эквадорам
10 жніўня, Позірк. “Актывізацыю палітычнага дыялогу паміж Мінскам і Кіта” адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 10 жніўня прэзідэнта Эквадора Даніэля Нобоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці.
Таксама віншавальнік, як паведамляе яго прэс-служба, “пацвердзіў намер трымаць курс на раскрыццё багатага патэнцыялу беларуска-эквадорскіх адносін”.
“Упэўнены, што ўзаемадапаўняльнасць эканомік і імкненне нашых дзяржаў да іх дыверсіфікацыі шляхам развіцця новых галін і ўмацавання гандлёвых сувязяў дазволяць нам істотна павялічыць двухбаковы тавараабарот”, — заявіў Лукашэнка.
Эквадор, паводле яго слоў, можа разлічваць на Беларусь як на “стабільнага і надзейнага партнёра ў самым цэнтры Еўропы не толькі ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах”, але і ў “пытаннях навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Эквадорам устаноўленыя ў 1993 годзе. Дыпламатычнае прадстаўніцтва ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне ажыццяўляе па сумяшчальніцтве амбасада Беларусі ў Калумбіі.
Лукашэнка наведваў Эквадор у 2012 годзе.
Паводле звестак МЗС, у 2020 годзе (больш позняя інфармацыя адсутнічае) беларуска-эквадорскі тавараабарот склаў 207 млн долараў — на 2% больш, чым у 2019-м. Экспарт Беларусі склаўся на ўзроўні 22,2 млн, імпарт — 184,8 млн.
Беларусь у 2020-м пастаўляла ў Эквадор калійныя і азотныя ўгнаенні, скручаны дрот з чорных металаў, нафтапрадукты, друкаваныя кнігі і брашуры.
14 лютага 2025 года Нобоа павіншаваў Лукашэнку з “перамогай на выбарах”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

