Ціханоўская на мітынгу ў Варшаве: Ганаруся кожным, хто працягвае працу для Беларусі

9 жніўня, Позірк. Пра свой гонар за кожнага, хто, “нягледзячы на страшылкі рэжыму”, выйшаў на марш, хто, нягледзячы на цяжкасці, працягвае працу для Беларусі, бярэ ўдзел у палітычным жыцці, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на мітынгу ў Варшаве з нагоды пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў-2020.
Яна адзначыла, што ганарыцца ўсімі, хто працягвае супраціў — тымі, хто збірае доказы злачынстваў рэжыму, журналістамі і праваабаронцамі.
“Ганаруся нашымі міжнароднымі партнёрамі, якія падтрымліваюць нас у нашай барацьбе. У прыватнасці, я ўдзячная Польшчы — ураду, парламенту і людзям за тое, што падтрымліваеце Беларусь, бароніце наш голас на міжнароднай арэне”, — сказала палітык.
Яна адзначыла, што не мае адказу на пытанні, калі знікне рэжым і скончыцца вайна ва Украіне, калі людзі з эміграцыі змогуць вярнуцца дадому, але “свята верыць”, што “сваёй руплівай працай” беларусы могуць наблізіць гэты момант.
“Пра нас кажуць, што мы нацыя партызан: нават у самых складаных умовах не апускаем рукі, не крычым, што ўсё прапала, мы проста працягваем барацьбу і ўрэшце дабіваемся сваіх мэтаў. У бліжэйшы час сітуацыя вакол Украіны будзе мяняцца, і для ўсіх нас можа адкрыцца акно магчымасцяў. І мы павінны быць гатовыя да гэтага і трымацца разам. У нас могуць быць розныя погляды — гэта нармальна. Але мэта ў нас з вамі адна: незалежная, свабодная, дэмакратычная і еўрапейская Беларусь”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Раней 9 жніўня яна заявіла, што Аляксандр Лукашэнка можа захацець быць актарам у перамовах Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, якія папярэдне дамовіліся сустрэцца 15 жніўня на Алясцы.
“Каб павысіць сваю палітычную вагу, напрыклад, ён пойдзе на вызваленне палітзняволеных ці на спыненне рэпрэсій”, — заявіла Ціханоўская, якая сустрэлася з журналістамі на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Паводле слоў палітыка, важна, каб у гэтым працэсе не забыліся на Беларусь: “Напрыклад, калі будзе ўздымацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, каб з Беларусі санкцыі не знялі цягнічком. Наша задача — паказаць Беларусь як самастойную справу, а не апендыкс да Расіі і адстойваць свае правы. Важна выцягнуць з гэтых перамоваў як мага больш, хаця б у пытанні вызвалення палітвязняў”.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+