Кіраўніца Еўракамісіі: Мы не спынімся, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні

9 жніўня, Позірк. “Мы не спынімся, пакуль не будуць вызваленыя ўсё больш чым тысяча палітвязняў, пакуль не будуць рэалізаваныя дэмакратычныя памкненні беларускага народа“, — заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен з нагоды пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.
Яна падкрэсліла нязменнасць падтрымкі беларускага народа, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабаронцаў і дэмакратычных сіл.
“Калі наступіць момант дэмакратычных пераменаў, Еўрапейскі саюз будзе гатовы. Мы выканаем сваё абяцанне мабілізаваць пакет дапамогі сумай 3 млрд еўра для дэмакратычнай Беларусі”, — адзначыла палітык.
Яна выказала “поўную падтрымку і салідарнасць усім беларусам”. “Хай хутка наступіць дзень, калі вашы надзеі на вольную і дэмакратычную будучыню нарэшце спраўдзяцца”, — сказала фон дэр Ляен.
9 жніўня 2020 года — дзень прэзідэнцкіх выбараў, у якіх Аляксандр Лукашэнка, паводле афіцыйных даных, набраў каля 80%, а яго асноўны супернік Святлана Ціханоўская — 10%. У выніку па ўсёй краіне пачаліся масавыя пратэсты, якія шляхам рэпрэсій ўрэшце рэшт былі задушаныя. Арышты і суды працягваюцца дагэтуль. Перыядычна з санкцыі Лукашэнкі ў рамках палітычнага гандлю з Захадам датэрмінова выпускаюцца на свабоду невялікія групы зняволеных; апошняя — 21 чэрвеня 2025 года пасля візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне Кітам Келагам. Сярод вызваленых быў Сяргей Ціханоўскі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка