Літоўскі актывіст і валанцёр Світоюс у гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі падтрымаў беларусаў у барацьбе за свабоду

9 жніўня, Позірк. Падтрымку беларусам у іх барацьбе за свабоду выказаў на мітынгу 9 жніўня ў Вільнюсе вядомы літоўскі блогер, актывіст, валанцёр на вайне ва Украіне Жыльвінас Світоюс.
На акцыі, прымеркаванай да пятай гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, пасля якіх распачаліся самыя масавыя пратэсты ў гісторыі незалежнай Беларусі, ён выступіў на ўкраінскай мове.
“Сябры, звяртаюся да вас на ўкраінскай мове, якую я вывучыў, бо мова — гэта зброя, мова — гэта павага, мова — гэта вера і душа, — падкрэсліў ён. — Толькі мова робіць нас тымі, хто мы ёсць”.
Паводле слоў Світоюса, яго дзед “ваяваў супраць нацыстаў, фашыстаў з аднаго і другога боку — у польскім войску”, а яго бацька быў “адным з першых валанцёраў, якія абаранялі Сейм”.
“І я такім стаў. Для мяне свабода, воля — гэта найважнейшая справа. — падкрэсліў спікер. — Я — літовец, у Літве, у цэнтры Вільнюса — размаўляю па-ўкраінску, бо гэта міжнародная мова барацьбы супраць імперыялізму, генацыду. Я б размаўляў на літоўскай, але я звяртаюся не да літоўцаў, я кажу вам, [беларусам]. Гэта мая падтрымка для вас і вашай барацьбы”.
“Я ведаю, што наш сусед будзе свабодным і ўсё будзе добра. Толькі нельга жыць так, як зручна. Не можа быць такіх думак, што нехта іншы за вас нешта зробіць. Усе вы — ваяры. Усім беларусам, якія прагнуць свабоды, волі для сваёй краіны, трэба рабіць усё, каб кожны <…> ведаў, што вы ёсць, што вы ўвесь час робіце тое, што вас набліжае да свабоды. І перад усім гэтым — мова. Заўжды і заўжды — мова, нічога больш”, — заявіў ён.
Світоюс рэгулярна звяртае ўвагу сваіх суайчыннікаў на пагрозу расійскага імперыялізму, заклікае іх быць гатовымі бараніць сваю краіну ў выпадку патэнцыйнага нападу РФ на Літву. Адну з пагроз для Літвы бачыць у так званым “літвінізме”, якога, на яго думку, прытрымліваецца частка беларусаў.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+