Максім Знак стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі Цэнтра Вацлава Гавела

8 жніўня, Позірк. Беларускі палітвязень, адвакат, кандыдат юрыдычных навук і пісьменнік Максім Знак стаў лаўрэатам 10-й прэміі Цэнтра Вацлава Гаўла “Disturbing the Peace” (“Парушэнне спакою”), паведамляецца на сайце цэнтра.
Адзначаецца, што прэмія “штогод уручаецца мужным пісьменнікам, якія знаходзяцца ў небяспецы, якія, як Вацлаў Гавел, дэманструюць гарачую прыхільнасць правам чалавека і падвяргаюцца пераследам за свае перакананні”.
Паведамляецца, што Знак напісаў у зняволенні твор “Зэкамерон” — цыкл з 100 апавяданняў, у якіх апісваецца штодзённае жыццё за кратамі.
Рэцэнзенты апісваюць “Зэкамерон” як твор, у якім “банальнасць і жорсткасць супернічаюць з чалавечай здольнасцю пераадольваць прыгнёт”. “Тон лаканічны, іранічны, гумар сухі. Апавяданні сведчаць пра супраціў і самасцвярджэнне, а таксама пра сапраўдную цеплыню і ўдзячнасць сукамернікаў“, — гаворыцца на сайце.
Знак быў юрыстам у штабе Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, увайшоў у прэзідыум першага складу Каардынацыйнай рады.
6 верасня 2021 года прыгавораны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Вацлаў Гавел (гады жацця 1936–2011) — чэшскі пісьменнік, драматург, дысідэнт, праваабаронца і дзяржаўны дзеяч. Апошні прэзідэнт Чэхаславакіі (1989–1992) і першы прэзідэнт Чэхіі (1993–2003).

- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка