Лукашэнка заявіў, што “не плануе” балатавацца на наступных выбарах

8 жніўня, Позірк. Пра адсутнасць планаў балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю журналісту амерыканскага выдання Time Сайману Шустэру.
Размова адбылася 25 ліпеня, прэс-служба Лукашэнкі апублікавала інтэрв’ю 8 жніўня.
“Не, я цяпер ужо не планую, ужо не планую”, — сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Пры гэтым Лукашэнка даў зразумець, што, нягледзячы на ўзрост, знаходзіцца ў добрай фізічнай форме.
Паводле яго сцвярджэння, на прэзідэнцкую пасаду не будзе прэтэндаваць і малодшы сын Мікалай Лукашэнка. “Не, ён не пераемнік. Я так і ведаў, што ты хочаш спытаць. Не, Не, Не. Вось ты ў яго спытай — ты яго можаш так моцна пакрыўдзіць гэтым”, — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён “дапусціў, што наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць чалавек, які будзе праводзіць некалькі іншую палітыку”. “Толькі адразу няхай нічога не ламае, а так, як я рабіў, — абапіраючыся на плечы моцных, на тое, што ёсць, спакойна эвалюцыйна развіваў краіну, каб не было вось гэтай ломкі рэвалюцыйнай. А калі ён пераканае грамадства, што трэба ісці да нейкага іншага стану, кали ласка”, — сказаў прамоўца.
Сёмы тэрмін Лукашэнкі (першы з двух магчымых пяцігадовых тэрмінаў паводле абноўленай на рэферэндуме 2022 года Канстытуцыі) пачаўся пасля інаўгурацыі 25 сакавіка 2025 года.
Лукашэнка не ўпершыню заяўляе, што можа не пайсці на чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Напрыклад, 5 сакавіка мінулага года ён сказаў, што не прыняў “канчатковае рашэнне” аб удзеле ў выбарах 2025 года.
“Усё будзе залежаць ад таго, як мы падыдзем да гэтых выбараў, — сказаў тады палітык. — А раптам аб’явіцца чалавек, якому мы можам даверыць… Усякае можа быць, таму мы стварылі Усебеларускі народны сход. Не для Лукашэнкі. Я ўжо наеўся гэтай працы, гэта найцяжэйшая праца. Спаць кладзешся — думаеш пра гэта, калі не спіш — думаеш пра гэта, і прачынаешся раніцай — зноў пра гэта думаеш”.
“Вы павінны разумець: я не вечны. Вы будзеце жыць пры новым прэзідэнце. І гэта вялікая мая задача”, — сказаў ён тады членам Беларускага саюза жанчын. Таксама ён паўтарыў выказаную ім шматкроць думку аб тым, што прэзідэнцтва — гэта “найцяжэйшы цяжар”.
У кастрычніку 2020 года на сустрэчы з затрыманымі апанентамі ў СІЗА КДБ ён паабяцаў больш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамляў былы палітвязень Юрый Васкрасенскі, які перайшоў на бок улады. Паводле яго сцвярджэння, Лукашэнка заявіў, што шосты прэзідэнцкі тэрмін для яго апошні. “Даю вам слова, хлопцы”, — сказаў ён.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. У канцы гэтага месяца яму споўніцца 71 год.
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


