Мінск 03:51

У першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9%

Фота: pixabay.com

8 жніўня, Позірк. Продажы ў Беларусі алкагольных напояў павялічыліся ў першым паўгоддзі 2025 года ў пяці асноўных таварных групах з сямі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Найбольшая дынаміка ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га зафіксаваная па каньяку, каньячным напоям і брэндзі — рост на 15,6% (з 559,3 да 646,5 тыс. дэкалітраў — тут і далей у арганізацыях гандлю).

Далей: лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы — на 6,6% (з 555,8 тыс. да 592,6 тыс.), ігрістыя віны (у тым ліку шампанскае) — на 5,4% (з 965,8 тыс. да 1 млн 17,7 тыс.), гарэлка — на 4,9% (з 3 млн 784,3 тыс. да 3 млн 969,9 тыс.), піва — на 0,1% (з 19 млн 148,1 тыс. да 19,164 млн).

Вінаградных і пладовых вінаў прададзена менш: на 0,1% (з 1 млн 638,1 тыс. да 1 млн 636,8 тыс.) і на 1,5% (з 1 млн 717,3 тыс. да 1 млн 692,1 тыс.) адпаведна.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: