Лукашэнка назваў Трампа балбатуном і заявіў, што прэзідэнту ЗША “было б архікарысна” з ім сустрэцца

8 жніўня, Позірк. Сустрэча з Дональдам Трампам на сёння “не стаіць на парадку дня”, хоць для прэзідэнта ЗША “яна магла б аказацца досыць важнай”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю журналісту амерыканскага выдання Time Сайману Шустэру.
Размова адбылася 25 ліпеня, прэс-служба Лукашэнкі апублікавала інтэрв’ю 8 жніўня.
“Яму (Трампу. — “Позірк”.) было б архікарысна [сустрэцца], калі ён шчыры ў сваіх заявах аб унутранай і знешняй палітыцы, — адзначыў Лукашэнка. — Таму што ў адрозненне ад вас усіх, хто вакол яго бегае, я б яму расплюшчыў вочы на многія рэчы. У тым ліку амерыкана-расійскія адносіны, па канфлікце ва Украіне асабліва. І, натуральна, пра пазіцыю Беларусі”.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён добра ставіцца да Трампа і выказваўся ў яго падтрымку ў перыяд, калі ва ўладзе ў ЗША быў прэзідэнт Джо Байдэн, а супраць цяперашняга кіраўніка Белага дома “была развязаная цэлая кампанія”. “Я ў адкрытую крытыкаваў вашу дэмакратыю так званую, вашага прэзідэнта Байдэна і падтрымліваў Трампа. Гэта было ганьба — тое, што вы тварылі з Трампам да апошніх прэзідэнцкіх выбараў”, — сказаў ён.
Пры гэтым, як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, ён “крытычна адклікаецца аб дзеяннях і выказваннях амерыканскага лідара ў публічным полі”, бо яны “часцяком супярэчлівыя або галаслоўныя, а значыць, не ўспрымаюцца сур’ёзна і не выклікаюць даверу”.
У прыватнасці, Лукашэнка раскрытыкаваў палітыку гандлёвых тарыфаў Трампа: “У вас, акрамя пошлін, напэўна, ніякай палітыкі больш няма. І прытым раніцай адны, увечары іншыя. Але перш, чым казаць пра пошліны і потым іх адмяняць і дэзавуяваць свае заявы, прапрацуй гэта. Гэта не так складана”.
На яго думку, адна з прычын такой палітыкі крыецца ў характары Трампа, праз які “людзі ў яго атачэнні не асмельваюцца казаць адкрыта або крытычна пра тыя ці іншыя яго рашэнні, выказванні”.
“Давай аб’ектыўна. Балбатун Трамп? Балбатун. Прыклад: раніцай кажа адно, увечары робіць іншае. Ёсць гэта. Вынікаў пакуль няма. Пачынае, як паліцэйскі, размахваць шашкай у свеце. Узяўся за лідарства — ажыццяўляй яго. А лідарства — гэта прадухіленне сутыкненняў і войнаў”, — сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў пра гатоўнасць арганізаваць у Мінску трохбаковую сустрэчу прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, Трампа і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Паводле яго слоў, Пуцін “з задавальненнем” пагадзіўся б на сустрэчу з кіраўніком Белага дома ў Беларусі.
“Хочаце, я вазьмуся за гэта. Амерыканская частка, расійская. Я гатовы за гэта ўзяцца, падрыхтаваць гэтую сустрэчу. У імя міру. І вось давайце пачнем рыхтаваць — паглядзіце, як Зяленскі паступіць. Ён будзе ўпірацца: “Я катэгарычна супраць!” <…>. А што яму Мінск? Мінск яму дабра жадае больш, чым дзе”, — адзначыў Лукашэнка.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка: Мы працуем над тым, каб быў прыняты 15 пакет санкцый ЕС ў адносінах да рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДажджлівае надвор'е асабліва моцна адаб'ецца на бульбе — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць зніжацца продажы тавараў айчыннай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка