У спіс “экстрэмістаў” дададзена 13 чалавек
8 жніўня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 8 жніўня ўнесена яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.589 пазіцый.
Дзевяць новых “экстрэмістаў” асуджана паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — Таццяна Буракова, Ігар Карасцялёў, Ганна Кулак, Аляксей Кулеш, Яўген Мілашэўскі, Сяргей Севасцей, Алег Сяргееў, Святлана Серадзінская, Ігар Цераховіч. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што, як правіла, азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем або абмежаваннем волі.
З такой жа пазнакай у спіс уключаныя Надзея Фафанава, асуджаная паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), і Ала Мятліцкая, прыгавораная паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў пералік унесеныя Максім Грытчанка — асуджаны паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), а таксама палітвязень Цімафей Караткевіч — ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 арт. 368, арт. 369 КК.
Тэрміны пакаранняў ў спісе не пазначаныя.
Уключэнне асуджаных у спіс “экстрэмістаў” — адзін з механізмаў масавых палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.
У Беларусі “амаль любое іншадумства таўруюць як“ экстрэмізм” або “тэрарызм”, гэта стала “асноўным інструментам рэпрэсій”, такі тэзіс утрымліваецца ў дакладзе праваабарончых арганізацый Article 19 і Human Constanta з аналізам беларускага “антыэкстрэмісцкага” заканадаўства і канкрэтнымі прыкладамі яго прымянення.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка: Мы працуем над тым, каб быў прыняты 15 пакет санкцый ЕС ў адносінах да рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДажджлівае надвор'е асабліва моцна адаб'ецца на бульбе — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць зніжацца продажы тавараў айчыннай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка