Лукашэнка распарадзіўся пабудаваць у Мінску і прысталіччы больш за 4 млн кв. м жылля для людзей з патрэбай

7 жніўня, Позірк. Пабудаваць паблізу аграгарадка Калодзішчы (Мінскі раён) і на тэрыторыі сталічнага мікрараёна Зялёны Бор больш за 4 млн кв. м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, распарадзіўся 7 жніўня Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, гаворка ідзе ў тым ліку пра арэндныя і сацыяльныя кватэры.
“Плануецца таксама ўзвесці ў новых раёнах усе неабходныя аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры, дзіцячыя садкі, школы, установы медыцынскага абслугоўвання ды іншыя аб’екты жыццезабеспячэння і абслугоўвання насельніцтва. Замоўшчыкам па рэалізацыі гэтых маштабных праектаў выступіць УП “УКБ Мінгарвыканкама”, — гаворыцца ў паведамленні.
Тэрмін рэалізацыі праекту не называецца.
Зялёны Бор, які месціцца побач з Калодзішчамі, быў уключаны ў склад Мінска ў 2012 годзе, уваходзіць у Партызанскі раён.
У сталіцы скончыліся вялікія пляцоўкі для будаўніцтва новага жылля, вынікала з заяў старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” па выніках яго даклада Лукашэнкі 14 красавіка.
“Сёння трэба ўжо ўсведамляць, што такія глабальныя будаўнічыя пляцоўкі, як Каменная Горка, Брылевічы, Лошыца, адсутнічаюць у горадзе. Мы гэта цудоўна разумеем, і працуем кропкава па пляцоўках, на зносе існага жылля працуем”, — сказаў ён.
Але такі варыянт, паводле слоў Кухарава, не дае ўстойлівай упэўненасці ў забеспячэнні сацыяльных абавязацельстваў горадзе. “Мы маем абавязацельствы па будаўніцтве сацыяльнага жылля. Для шматдзетных, арэнднае жыллё — вельмі важны кірунак”, — адзначыў чыноўнік.
Кухараў паведаміў, што прапанаваў Лукашэнку ажыццявіць “паступовую забудову менавіта такой катэгорыяй жылля пляцоўкі ў Партызанскім раёне — Зялёны Бор, <…> каладзішчанскія палігоны, якія сталі рысай горада раней”.
Паводле яго слоў, на гэтай тэрыторыі адпрацаваныя праекты па ўладкаванні сетак, будаўніцтве жылля.
“Гэта вельмі маштабны праект. Мы плануем, што там будзе магчымасць пабудаваць звыш 4 мільёнаў квадратных метраў жылля. Гэта тэрыторыя складае недзе 2,5 тысяч гектараў і дае магчымасць у поўным аб’ёме вырашыць задачы, якія тычацца будаўнічай галіны і забеспячэння людзей жыллём”, — заявіў старшыня Мінгарвыканкама.
На сустрэчы з Кухаравым Лукашэнка нагадаў пра планы будаваць жыллё пераважна па-за межамі Мінска, “каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблемы для мінчан”.
Агульная плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку асоб, што маюць патрэбу, за чатыры гады зменшылася на 33,6% — з 861.795 кв. м за студзень — чэрвень 2021-га да 571.824 кв. м за той жа перыяд 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі за названы перыяд уведзена на 44,4% менш (з 632.496 да 351.973).
У Мінску гэтыя паказчыкі знізіліся адпаведна на 23,1% (з 81.213 да 62.419) і на 42,2% (з 72.640 да 41.974).
Згодна з заданнем урада, у 2025 годзе ў Беларусі агулам мае быць пабудавана 4,5 млн кв. м жылля.
Больш за ўсё павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1 млн 325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваныя ў гарадах-спадарожніках).
Далей ідуць: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.
У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%). Паводле даных Белстата, было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс. 544 кв. м (99,8% плана).
У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв. м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), 2022-м — 4,2 млн кв. м і 4 млн. 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка