Мінск 00:07

Ціханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба АПК

7 жніўня, Позірк. Апошняе вызваленне палітвязняў у Беларусі стала магчымым толькі дзякуючы цвёрдай пазіцыі Злучаных Штатаў Амерыкі і “вельмі далікатным дыпламатычным крокам” адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа і Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, заявіла на прэс-канферэнцыі 7 жніўня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Напярэдадні чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сустрэчу дэмлідара з прадстаўнікамі СМІ арганізаваў Цэнтр аналізу еўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis; CEPA).

На пытанне, ці варта скасоўваць санкцыі і спыняць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, каб вызваліць палітвязняў, Ціханоўская адказала, што амерыканскі прэзідэнт “можа зрабіць значна больш”.

“Прэзідэнт Трамп паказаў, што дыпламатыя і ціск могуць прынесці вынікі, — падкрэсліла яна. — Ён меў рычагі ўплыву — і ён іх выкарыстаў, і цяпер яму трэба працягваць чыніць ціск на рэжым. Мы бачым, што ціск сапраўды працуе. І без гэтага ціску Лукашэнка не будзе мець неабходнасці вызваляць палітвязняў, каб распачаць які-небудзь дыялог ці звярнуцца да дэмакратычнага свету”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Гл. таксама:

Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца на здзелку з Трампам, на раскол у Еўрасаюзе і гатовы дэпартаваць палітвязняў (на рускай мове)

Падзяліцца: