У верасні 2025 года ў школы пойдзе на 20 тыс. менш вучняў, чым год таму — даныя Мінадукацыі

6 жніўня, Позірк. 1 верасня 2025 года больш за 2,6 тыс. школ прыме 1 млн 50 тыс. вучняў, а 3,6 тыс. дзіцячых садоў — 327,1 тыс. выхаванцаў, сведчаць даныя Міністэрства адукацыі.
Варта адзначыць, што, паводле леташніх даных ведамства, у верасні 2024 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пачало навучацца каля 1 млн 70 тыс. чалавек. Такім чынам, колькасць вучняў, якія пачнуць навучанне сёлета, будзе прыкладна на 20 тыс. меншая, чым у 2024-м.
Паведамляецца, што да 2025/2026 года адкрыецца сем новых школ на 5.238 месцаў. У новым навучальным годзе ўводзіцца дзелавы стыль адзення (акрамя ўрокаў фізкультуры і працы), з’яўляецца абавязак бацькоў дзяцей, якія пражываюць у Беларусі, гарантаваць атрыманне адукацыі ў краіне; у 10-х класах навучанне завершыцца 25 траўня, пасля чаго распачнуцца 10-дзённыя навучальна-палявыя зборы.
У траўні начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова паведаміла дзяржвыданню “СБ. Беларусь сёння”, што навучальна-палявыя зборы ў рамках прадмета “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” пасля заканчэння 2025/2025 навучальнага года будуць праводзіцца не 5 дзён, як было раней, а 10.
Заняткі будуць праходзіць на базах вайсковых часцей, на вайсковых кафедрах ВНУ або ў спецыялізаваных цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі. У школьнікаў будуць заняткі па тактычнай, фізічнай, вайскова-медыцынскай, шыхтавальнай, агнявой падрыхтоўцы ды інш. Агулам гэта зойме 60 навучальных гадзін.
Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што за апошні год колькасць школ і вучняў у Беларусі скарацілася.
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 1.764.309 дзяцей — на 26,2% менш, чым было на пачатак 2000-га (2.391.869), сведчыць раней праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары